Павел Вінаградаў: “Адсідка” пайшла толькі ў плюс

Фактычна год свайго жыццё правёў за кратамі лідар моладзевай арганізацыі «Змена», актывіст кампаніі “Гавары Праўду!” Павел Вінаградаў. Гэты год скаладаецца з 14 адміністрацыйных і 2 крымінальных справаў.

Павел Вінаградаў адзначыў, што суровыя ўмовы за кратамі не сталі перашкодаю ў тым, каб займацца там карыснымі справамі:

– У прынцыпе, мне ўсё было толькі ў плюс. Я стаў маральна мацнейшым. Не шкадую на самой справе ні пра адзін дзень, які правёў у турме. Усё было на карысць. Знайшоўся час на тое, што даўно хацеў прачытаць, але не прачытаў. Акрамя таго, гэта добрае месца для таго, каб застацца сам на сам з сабой.

Павел Вінаградаў лічыць, што, нягледзячы ні на што, варта займацца справамі, якія прыносяць карысць краіне і грамадству, а не думаць перш за ўсё пра тое, затрымаюць за тыя ці іншыя дзеянні або не.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні