
Палітвязень даслаў навагодняе віншаванне з турмы.
«Хачу пажадаць вязням у надыходзячым годзе насуперак абставінам бачыць светлае і знаходзіць карыснае ў сваім становішчы. Яшчэ пажадаю родным і блізкім зняволеных больш паразумення паміж сабой. Сіла – у адзінстве пачуццяў», – прыводзіць словы з ліста Ігара Аліневіча «Наша Нiва».
Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч адбывае 8 гадоў зняволення ў Наваполацкай калоніі па абвінавачанні ў нападзе на афіцыйныя будынкі ў Менску.