Палажанка: Калі петыцыю падпішуць тысячы, з рэжымам будзем размаўляць на іншым ўзроўні

Офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага заклікаў прадстаўнікоў урадаў ЕЗ прыкласці намаганні для вызвалення палітвязняў Беларусі.

Тыдзень таму пачаўся збор подпісаў пад зваротам, распаўсюджаным у сацыяльных сетках Інтэрнэту. Аб ходзе падпісання дакумента і надзеі на вынік акцыі «Радыё Свабода» распавяла нявеста Зміцера Дашкевіча Наста Палажанка.

«Не, я не скажу, што петыцыя падпісваецца актыўна. Дастаткова складана. Магчыма, таму, што няма шанцу досыць многім паведаміць пра яе. Крыўдна, бо многія людзі, і я, лічаць, што гэта важна. Бо, па-першае, такія петыцыі падкрэсліваюць перш за ўсё тое, турбуюцца пра гэта звычайныя людзі ці не, ці жадаюць яны зрабіць хоць нешта. Пакуль што вельмі малая колькасць людзей адгукнулася. Вядома, гэта тлумачыцца тым, што не ўсе людзі пра яе ведаюць. Але і тыя, хто ведае, не вельмі актыўныя ў распаўсюдзе гэтага звароту. Я думаю, што калі б пад такімі петыцыямі падпісаліся сотні тысяч чалавек, то з рэжымам можна было б размаўляць пра палітвязняў на іншым узроўні ў любой структуры, як еўрапейскай, так і беларускай. Тут розныя прычыны інэртнасці – ад малой інфармаванасці да няверы ў тое, што гэта дапамога, і да звычайнай абыякавасці – не маю да гэтага дачынення і мне ўсё роўна. Можна было б скласці петыцыю за бакланаў, напрыклад, і я думаю, што яе б падпісала б больш, чым за жывых людзей».

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Яроменак
  • Аляксандар Баразенка