Беларусы Еўропы выступілі ў абароне Змітра Дашкевіча

Беларускі Дом у Варшаве выступіў з ініцыятывай пісання лістоў да начальніка калоніі Юрыя Збароўскага, які пагражаў Дашкевічу гвалтам.

У Мазырскую калонію Дашкевіч быў пераведзены 19 верасня, дзе, па яго словах, яго адразу пачалі зневажаць па рэлігійнай прыкмеце. Сайт арганізацыі “Малады Фронт” паведамляе, што начальства калоніі пачало на яго ціснуць і пагражала гвалтам.

Як адзначыў дырэктар Беларускага Дома ў Варшаве Зміцер Бародка, да гэтай ініцыятывы далучыліся беларускія цэнтры па ўсёй Еўропе: HUB (Вільня, Літва), Офіс беларускай палітычнай эміграцыі, Антверпен, Бельгія, Free Belarus Now (Лондан, Вялікабрытанія), Беларускі цэнтр ва Украіне (Кіеў, Украіна), “Асацыяцыя за мадэрнізацыю” (Прага, Чэхія).

Беларускія цэнтры ў Еўропе заахвочваюць грамадскія і палітычныя арганізацыі далучыцца да акцыі пісання лістоў да начальніка калоніі, у якой утрымліваецца Дашкевіч.

Прапануем Вашай увазе тэкст ліста па-беларуску і запрашаем далучыцца да акцыі.
Лісты можна кіраваць начальніку калоніі Збароўскаму Юрыю Багданавічу па адрасе: Мазыр-11, ПК-20, індэкс 247760

Мы пільна сочым за сітуацыяй вакол палітвязняў у Рэспубліцы Беларусь

У прыватнасці апошняя інфармацыя пра лёс Змітра Дашкевіча, зняволенага калоніі, якая знаходзіцца пад Вашым кіраўніцтвам, выклікае сур’ёзную занепакоенасць.

Так, у СМІ з’явілася інфармацыя аб незаконных дзеяннях адміністрацыі Вашай установы ў адносінах да З. Дашкевіча, якія можна кваліфікаваць як катаванні, жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае чалавечую годнасць абыходжанне.

Звяртаем Вашу ўвагу, што гэта парушае як беларускае заканадаўства, так і міжнародныя дэкларацыі. Свабода ад катаванняў – гэта абсалютнае права, якое не можа нічым адмяняцца, у тым ліку і ў час ваеннага становішча.

Таксама інфармуем Вас аб тым, што Рэспубліка Беларусь – не адзіны прыклад краіны, у якой супрацоўнікі сілавых структур здзяйснялі злачынныя дзеянні супраць прадстаўнікоў апазіцыі. Падобная сітуацыя была і ў іншых краінах Усходняй Еўропы ў часы камуністычнага ладу. Але ў выніку супрацьзаконным дзеянням была дадзена прававая ацэнка і злачынцы былі пакараныя.

Усе парушэнні, у тым ліку дапушчаныя Вамі, Вашымі падначаленымі, а таксама дапушчаныя іншымі асобамі ў падпарадкаванай Вам установе з часам будуць расследаваныя, ім будзе дадзена ацэнка судом у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязкамі Рэспублікі Беларусь.

Наша арганізацыя пільна сочыць за тым, што адбываецца ў падпарадкаванай Вам калоніі і зробіць усё, што ад яе залежыць, каб Вашы «подзвігі» не былі забытыя нават па сканчэнні шматлікіх гадоў.

belhouse.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

04.07.2018 Зміцер Дашкевіч: А якой яшчэ “лібералізацыі” трэба было чакаць?

Іншыя палітычныя вязьні