
Спецдакладчыку ААН па пытаннях катаванняў Хуану Мэндэсу адпраўлена тэрміновае паведамленне ў сувязі з жорсткім абыходжаннем у адносінах да палітвязня.
У паведамленні адзначаецца, што пасля незаконнага асуджэння па арт. 411 і пераводу Зміцера Дашкевіча ў ВК-20, г. Мазыр, ён падвергнуўся жорсткаму абыходжанню з боку адміністрацыі калоніі, піша platformarb.com.
Зміцер Дашкевіч перадаў, што з мэтай аказання на яго псіхалагічнага ціску кіраўнікі ВК-20, г. Мазыр робяць розныя спосабы ціску на палітвязня.
За некалькі дзён знаходжання ў калоніі пад рознымі падставамі ён быў пазбаўлены кароткатэрміновых і працяглых спатканняў, харчовых пасылак і перадач.
Штодня яго выклікаюць на камісію, якая складаецца з кіраўнікоў калоніі, дзе ён падвяргаецца:
– Абразам у грубай форме з боку супрацоўнікаў калоніі (дэбіл, алкаголік, гамасек, купка лайна)
– Пагрозамі зрабіць з яго хворага, які пакутуе псіхічнымі захворваннямі, з прымусовым лячэннем
– Пагрозамі змясціць яго ў спецыялізаванае памяшканне ў ШЫЗА (штрафны ізалятар), дзе па пагрозах начальніка рэжымнага аддзела ён будзе падвергнуты сэксуальнаму гвалту з боку іншых зняволеных
– Пагрозамі фізічнага знішчэння ў ВК-20, г. Мазыр
Падобныя пагрозы былі выказаны таксама нявесце Зміцера Дашкевіча, Анастасіі Палажанка, у выпадку, калі дадзеная інфармацыя стане здабыткам грамадскасці.