Ігара Аліневіча пазбавілі харчовых перадач і сустрэч з роднымі

Палітвязень Ігар Аліневіч 24 верасьня сустрэў за кратамі 29-ты дзень народзінаў. На 26 верасьня ў яго была прызначаная кароткатэрміновая сустрэча з роднымі, аднак яна не адбылася, паведамляе маці Ігара Валянціна Аліневіч:

«У нас паводле графіку павінна было быць кароткатэрміновае спатканьне і прадуктовая перадача. Але калі мы чакалі, то выйшла дзяўчына і паведаміла, што яму адмянілі і сустрэчу і перадачу. І вось мы вяртаемся ні з чым. Чаму — невядома. У нашым залюстэркавым сьвеце ўсё можа быць, а яны ж нічога не тлумачаць. Але пакуль там стаяла, то бачыла, як прыехала пошта, і там былі стосы канвэртаў, а зьверху — адрасаваныя Ігару. Я так разумею, што гэткім чынам да яго яшчэ даходзяць віншаваньні з днём народзінаў».

Харчовых перадач і сустрэч з роднымі Ігар Аліневіч пазбаўлены цягам апошніх шасьці месяцаў.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вадзім Кабанчук
  • Яўген Скочка
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Аляксандар Арастовіч