
Відэафільм, які нядаўна з’явіўся ў інтэрнэце, прысвечаны лідэру “Маладога Фронту” Зміцеру Дашкевічу, які з 24 сакавіка 2011 года адбывае пакаранне па надуманым абвінавачванні ў злосным хуліганстве. Насамрэч яго пакаралі за ягоную грамадска-палітычную дзейнасць, за адстойванне ідэалаў вольнага грамадства і незалежнай Беларусі.
28 жніўня палітвязень быў паўторна асуджаны нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, і да ягонага тэрміну дадаўся яшчэ 1 год калоніі. На волю Зміцер Дашкевіч павінен выйсці 28 жніўня 2013 года.
spring96.org