Бяляцкаму цяжка, але ён трымаецца

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павал Севярынец атрымаў ліст ад палітвязня Алеся Бяляцкага.

Алесь піша, што пасля забароны перадfчаў стала кепска з харчаваннем. У калоніі яно аднастайнае.

У кожным радку допіса наконт лагернага побыту скразіць напружанне – відавочна, на палітвязня ціснуць.

Напрыканцы ліста Алесь Бяляцкі нагадвае: тым, хто гэтым ціскам займаецца, сумленне спакойна спаць не дасць. Тым не менш, палітвязень не губляе аптымізму. Капэрта была надзвычай дасціпная: на ёй выяўленыя беларускі цырк з афішай “Мядзвежае шоў”.

bchd.info

, - у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні