Наста Палажанка : Прысуд па справе Зміцера – своеасаблівы каталізатар палітычнай сітуацыі ў краіне

Суд над сябрам “Маладога Фронту” Зміцерам Дашкевічам адбудзецца 28 жніўня. Яму пагражае яшчэ год турмы за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі”.

Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка лічыць, што прысуд па справе Зміцера – своеасаблівы каталізатар палітычнай сітуацыі ў краіне:

– Зміцер Дашкевіч зараз знаходзіцца ў штрафным ізалятары і чакае чарговага суда па артыкуле 411 крымінальнага кодэксу частцы першай. Плануецца, што будзе ён увесь дзень. Вядома, што там будзе каля 40 сведак з боку зняволеных і адміністрацыі калоніі і што адразу ў гэты ж дзень будзе этапаваны ў віцебскае СІЗА, паколькі ўжо не мае права знаходзіцца разам з асуджанымі.

Зміцер Дашкевіч разам з актывістам “Маладога фронту” Эдуардам Лобововым быў затрыманы ў Мінску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі ў збіванні двух чалавек.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні