Зміцер Дашкевіч па-ранейшаму ў медчастцы калоніі

Лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч надалей знаходзіцца ў медычнай частцы калоніі №13 ў Глыбокім. Ён лечыцца ад пнеўманіі, якой захварэў у штрафным ізалятары. Пра гэта паведаміла яго намесніца па арганізацыі і нявеста Наста Палажанка. Яна наведала калонію разам з адвакатам. 2 жніўня Наста адзначыла дзень нараджэння. І паездку да калоніі, дзе ўтрымліваецца Зміцер Дашкевіч, прымеркавала да свайго асабістага свята. Але сустрэцца з Дашкевічам ёй па-ранейшаму не дазваляюць.

Аднак адвакат сустрэлася са сваім падабаронным. Па словах Насты Палажанкі, Зміцер Дашкевіч адчувае сябе нармальна.

– Адчувае сябе ў парадку. Ён не з тых, хто скардзіцца. Кажа, што адчувае сябе лепей, праходзіць курс лячэння. Да яго раней яшчэ прыходзіў следчы, але ён адмовіўся з ім размаўляць. Таму яны не будуць болей прыходзіць, толькі тады, калі будуць састаўляць абвінавачванне. А гэта, думаю, будзе бліжэй да верасня.

Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады па артыкуле аб хуліганстве. Але на судзе доказы яго віны не былі пераканаўчымі. Наадварот, паказанні сведак казалі аб правакацыі, якая была ўчынена спецслужбамі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года супраць Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава. Лобаў асуджаны на 4 гады зняволення,.
У сярэдзіне ліпеня стала вядома, што супраць Дашкевіча ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа — нібыта за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.

racyja.eu

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Яна Палякова
  • Антон Койпіш
  • Алесь Чарнышоў