Міжнародны дэмакратычны зьвяз заклікае вызваліць Бяляцкага

Міжнародны дэмакратычны зьвяз прыняў рэзалюцыю з заклікам да беларускіх уладаў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага, а таксама скасаваць усе крымінальныя абвінавачваньні супраць яго.

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч удзельнічаў у сустрэчы партыйных лідэраў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу ў Вялікай Брытаніі.

Янукевіч выступіў на пасяджэньні камітэту Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу па міжнародных справах, дзе была дадзена ацэнка геапалітычнай сытуацыі вакол Беларусі ў рэгіянальным кантэксьце. У рамках візыту адбылася сустрэча лідэра БНФ з брытанскім міністрам па справах Эўропы Дэвідам Лідынгтанам, паведамляе прэсавая служба партыі.

10 лістапада ў судзе над кіраўніком праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесем Бяляцкім абвешчаны перапынак да 16-га лістапада. Перапынку папрасіў пракурор Валеры Сайкоўскі, каб выставіць Бяляцкаму новае абвінавачаньне, якое будзе “істотна адрозьнівацца да папярэдняга”.

Суд над Алесем Бяляцкім пачаўся 2 лістапада.

Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйных памерах з грошай, якія ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Бяляцкаму пагражае да 7 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Банкаўскія дадзеныя Бяляцкага афіцыйнаму Менску перадалі Літва і Польшча.

Бяляцкага затрымалі 4 жніўня. Яго ўтрымліваюць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Міжнародны дэмакратычны зьвяз (International Democrat Union) — міжнароднае аб’яднаньне палітычных партыяў, якія прытрымліваюцца кансэрватыўнай, лібэральна-кансэрватыўнай і хрысьціянска-дэмакратычнай ідэалёгіі. Ён быў створаны ў 1983 годзе групай вядомых кансэрватараў, сярод якіх былі прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр, віцэ-прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы, канцлер Нямеччыны Гельмут Коль і мэр Парыжу Жак Шырак, каб каардынаваць палітыку, абмен досьведам і выпрацоўку адзінай пазыцыі ў міжнародных пытаньнях. Узначальвае аб’яднаньне Джон Говард, былы прэм’ер-міністар Аўстраліі, піша БелаПАН.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні