Павел Севярынец адзначыў у СІЗА невялікі юбілей

Жонка палітвязня Паўла Севярынца распавяла, пра што муж піша са следчага ізалятара. “Павел усім акуратна адпісвае, таму, калі вы напісалі...
Read More

Абарона Марыі Калеснікавай хадайнічае аб змяненні ёй меры стрымання

5 кастрычніка абаронцамі палітзняволенай Марыі Калеснікавай было пададзена ў Галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу ў...
Read More

Мікалай Статкевіч змяніў ужо чацвёртую камеру

Палітвязень Мікалай Статкевіч па-ранейшаму знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Жодзіна ў адзіночнай камеры. “На ўмовы Мікалай не скардзіцца, хаця незалежную...
Read More

Лісты, якія дасылаюць Міхаілу Жамчужнаму, знішчаюць “за цынізм”

Палітвязень Міхаіл Жамчужны зараз знаходзіцца ў ПКТ Горацкай калоніі і скардзіцца, што яму не доходзяць не ўсе лісты.

Пра гэта сайту palitviazni.info паведаміла грамадская актывістка Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з палітвязнем.

Зміцер Лупач: У Глыбокім я, напэўна, першы палітвязень

Глыбоцкі журналіст-фрылансер Зміцер Лупач распавёў сайту palitviazni.info пра свой першы адміністрацыйны арышт і магчымы далейшы пераслед.

“Я лічу, што гэта толькі пачатак рэпрэсій у звязку з тым, што распачалася прэзідэнцкая кампанія”, – мяркуе Зміцер Лупач.

Калі наступным разам “закрыюць” блогера Сяргея Ціханоўскага?

Былы палітвязень Мікола Дзядок разважае пра тое, чаму блогеру Сяргею Ціханоўскаму пакінулі суткі адміністрацыйнага арышту “пра запас”.

Тым часам, пакуль што блогер разам са сваёй жонкай збіраюць тысячы людзей.

Пётр Маркелаў: У ЦІПе над намі натуральным чынам здзекваліся

Актывіст Пётр Маркелаў 21 мая выйшаў з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў і распавёў сайту palitviazni.info пра здзекі ў ЦІПе і незвычайны выхад на волю.

“Прэсавалі па поўнай праграме”, – кажа актывіст.

Гары Паганяйла: Ціханоўскага будуць прэсаваць да канца выбарчай кампаніі

 

18 мая стала вядома, што блогер Сяргей Ціханоўскі, які заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, правядзе за кратамі як мінімум месяц.

“Такі варыянт трэба было прагназаваць, – распавёў сайту palitviazni.info юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла. – Відавочна, што ціск на блогера працягнецца і надалей…”

Уладзімір Вялічкін: Кажуць мне: “Вас не затрымлівалі, а прывезлі ў ізалятар на ўтрыманне…”

Праваабаронца з Брэста Уладзімір Вялічкін, які з 10 мая знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання і быў вызвалены сёння, распавёў сайту palitviazni.info пра сваё затрыманне, таемнае ўтрыманне і “добрых” суддзяў.

“Суддзя – добры чалавек – вынес мне сёння максімальна лагоднае пакаранне за тое, чаго я не здзяйсняў”, – кажа праваабаронца.

Ліза Пракопчык: Будзем спадзявацца, што ў ЦІП не захварэла на каронавірус

Моладзевая актывістка Ліза Пракопчык, якая сёння ноччу выйшла з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, распавяла сайту palitviazni.info пра акцыю 8 мая, яе наступствы і ўмовы ўтрымання ў ізалятары.

“Зараз трэба паправіць здароўе, бо ў ЦІПе захварэла, – кажа суразмоўца. – Будзем спадзявацца, што гэта не каронавірус, бо людзі, якія былі са мной у камеры, увесь час кашлялі…”

Палітвязня Міхаіла Жамчужнага адправілі ў ШІЗА на месяц?

Палітвязень Міхаіл Жамчужны зараз знаходзіцца ў Горацкай калоніі, але лістоў ад яго ўжо даўно не было.

“Не выключана, што Міхаіл да 20 мая будзе знаходзіцца ў штрафным ізалятары”, – паведаміў віцебскі праваабаронца Леанід Свецік сайту palitviazni.info.

Палітвязень Піліп Шаўроў захварэў у ізалятары

Палітык і былы палітычны зняволены Павел Севярынец распавёў сайту palitviazni.info, што палітвязень Піліп Шаўроў зараз павінен заняцца сваім здароўем.

“Пакуль што ні Піліп, ні яго блізкія не даюць ніякіх каментароў па справе”, – адзначае палітык.