Навошта міліцыя забрала ў Паўла Севярынца тэлефон і гадзіннік?

Палітык Павел Севярынец распавёў пра новыя метады працы міліцыі.

“Аказваецца, тэлефон “Нокіа 73” і гадзіннік “Луч” застануцца у іх у заклад маёмасці (!) да выплаты штрафу! – кажа палітык. – У судзе абвяшчаюць, што пастанова будзе выдадзена мне на рукі толькі праз 10 дзён (каб не паспеў абскардзіць), а значыць мой мабільны тэлефон мінімум пару тыдняў будзе ляжаць у бараўлянскай міліцыі”.

12 снежня Павел Севярынец і актывіст Сяргей Анянкоў былі затрыманы ля Курапатаў, дзе абаронцы мемарыяла працягваюць несці варту. Ноч яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання, а на наступны дзень іх судзілі. У выніку суд прысудзіў Севярынцу штраф памерам 49 базавых (1200,5 рубля), а Анянкову – 38 базавых велічынь (931 рубель). Але на гэтым справа не скончылася.

Сканфіскавалі тэлефон, – паведаміў Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбук. – За 25 гадоў – першы раз такі фокус, спадарства. На выхадзе з ІЧУ мне даюць распісацца, што мой тэлефон і гадзіннік, забраныя падчас затрымання, будуць знаходзіцца ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі. Маўляў, потым прыедзеце, забярэце. Дурата нейкая, думаю, але што рабіць, распісваюся.

Але, як стала вядома пазней, сілавікі вырашылі ўкараніць новыя метады працы.

“Аказваецца, тэлефон “Нокіа 73” і гадзіннік “Луч” застануцца у іх у заклад маёмасці (!) да выплаты штрафу! – працягвае палітык. – У судзе абвяшчаюць, што пастанова будзе выдадзена мне на рукі толькі праз 10 дзён (каб не паспеў абскардзіць), а значыць мой мабільны тэлефон мінімум пару тыдняў будзе ляжаць у бараўлянскай міліцыі”.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Яўген Скочка
  • Зьміцер Буланаў
  • Валеры Леванеўскі