Зміцер Дашкевіч: А якой яшчэ “лібералізацыі” трэба было чакаць?

Сёння працягваюцца суды над затрыманымі 3 ліпеня актывістамі. Усяго ў Мінску было затрымана ўчора каля 30 чалавек.

“Любыя акцыі 3 ліпеня, які ўлады абвясцілі Днём незалежнасці, рэжым успрымае, як асабісты выклік, таму мы і пабачылі брутальныя зачысткі”, – пракаментаваў сітуацыю сайту palitviazni.info былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

3 ліпеня ў скверы на бульвары Талбухіна павінна была адбыцца “Акцыя вызвалення і салідарнасці”, якую арганізоўваў Мікола Статкевіч, аднак было затрымана каля 30 чалавек.

Таксама судзяць абаронцаў Курапат. 30 чэрвеня ўжо былі затрыманыя і асуджаныя на суткі Павел Севярынец, Дзяніс Урбановіч і Вольга Мікалайчык.

“Усе размовы пра “лібералізацыю” ўладаў – гэта смех, – пракаментаваў сітуацыю сайту palitviazni.info былы палітвязень Зміцер Дашкевіч. – За 25 год дзеючага рэжыма – гэта проста чарговы віток “лібералізацыі”, пасля чаго ізноў надыходзіць хваля рэпрэсій. Больш за 20 год гэта адбывалася і, напэўна, яшчэ столькі ж будзе адбывацца. Я не веру, што Сістэма зменіцца. Таму абсалютна зразумела, чаму адбыліся масавыя затрыманні 3 ліпеня. Любыя акцыі ў гэты дзень рэжым успрымае, як асабісты выклік, таму мы і пабачылі брутальныя зачысткі людзей, якія маглі ўдзельнічаць альбо ўзначальваць несанкцыянаванае мерапрыемства. Якой яшчэ “лібералізацыі” трэба было чакаць?

Акрамя таго, пачалі прэсаваць і абаронцаў Курапат, але пакуль невядома, ці адмыслова пачаўся наступ уладаў у гэтым накірунку.

“Магчыма, таго ж Паўла Севярынца альбо Вольгу Мікалайчык адправілі на “суткі”, каб яны не ўдзельнічалі ў акцыі Статкевіча, – дадае Зміцер Дашкевіч. – Калі ж мы будзем назіраць, што ўсіх удзельнікаў Курапацкай варты перасаджаюць, то можна казаць і пра адмысловы наступ”.

29 чэрвеня Зміцер Дашкевіч з калегамі зхацеў усталяваць крыжы ў Курапатах, але перад пачаткам акцыі грузавік быў затрыманы міліцыяй, а Дашкевіч, Валер Мінец і Ягор Лаўрухін некалькі гадзін правялі ў РУУСе. У той жа дзень у цэх фірмы Змітра Дашкевіча «Цесляры», дзе былі вырабленыя крыжы, прыйшлі працаўнікі Аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) па падазрэнні ў «парушэнні правілаў гандлю і аказання паслугаў насельніцтву».

“Па сутнасці, праверкі фірмы не было, а АБЭЗ займаўся толькі праверкай па крыжах, – кажа Зміцер. – Праверка ўстанавіла, што крыжы былі выраблены ў нас. Яны шукалі апілкі, апісвалі брусы… Большага ідыятызму не прыдумаеш, што ў 2018 годзе шукаюць злачынства ў вырабе крыжоў. Як патлумачылі самі супрацоўнікі АБЭЗ, на працягу 10 дзён нам павінны даць адказ, хаця праверку могуць падоўжыць да 20 дзён. Будзем чакаць і, натуральна, паспрабуем вярнуць крыжы”.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Казулін
  • Анатоль Букас
  • Арцём Грыбкоў
  • Уладзімер Някляеў