Валянцін Стэфановіч: У “справе Пальчыса” шэраг розных абставін, якія могуць паўплываць на прысуд

imagesПрысуд блогеру Эдуарду Пальчысу, якога праваабаронцы ўжо прызналі палітвязнем, магчыма, будзе агучаны 28 кастрычніка.

Тым часам, па неафіцыйнай інфармацыі, пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення.

“Магчыма, будзе жаданне прадэманстраваць Расіі, што ў Беларусі пільна сочаць за тым, каб у краіне не было нацыяналістычных настроеў, і што на гэтыя настроі ўлады будуць рэагаваць жорстка, – распавёў сайту palitviazni.info праваабаронца Валянцін Стэфановіч. – Такое таксама можа быць. Хаця я ўсё-такі спадзяюся, што ўлады праявяць разумнасць у сваіх падыходах, і Пальчыс не будзе знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі. Гэта і нам не дасць магчымасці кваліфікаваць яго, як палітвязня. Я ўпэўнены, што ў сёняшняй сітуацыі не ў інтарэсах улады мець дадатковых палітычных зняволеных…”

Нагадаем, што Эдуард Пальчыс абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў па ч.1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай розні) і ч.2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусі.

25 жніўня 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінску разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце, былі прызнаныя экстрэмісцкімі.

Суд над Эдуардам Пальчысам распачаўся 14 кастрычніка, усе судовыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.

Напярэдадні агучвання прысуду Пальчысу (вядомы як Джон Сільвер) адвакат Ганна Бахціна перадала яго апошняе слова, якое ў сваім фэйсбуку апублікаваў Павел Севярынец: 

«У сваім апошнім слове я хачу расказаць сутнасць твора Дантэ «Боская камедыя». Сутнасць зводзіцца да таго, што людзі, якія праходзяць усе колы пекла, падыходзяць да апошняй мяжы, і гэтай мяжой ёсць страшная пачвара. Пачвара перамолвае сваімі жорнамі здраднікаў і хлусаў.

Усіх, хто абвінавачвае мяне ў тым, што я люблю Беларусь — я лічу здраднікамі. Усіх, хто лічыць, што я распаўсюджваў парнаграфію — я лічу хлусамі. Я шкадую, што цяпер побач са мной няма маёй жонкі, маёй сям’і, журналістаў, якім я вельмі ўдзячны. Я ўдзячны тым людзям, якія цяпер стаяць на вуліцы, вы чуеце іх голас, і я з імі. Усё, што я магу сказаць — ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»

Паэт і грамадскі дзеяч Славамір Адамовіч, якія быў адным з першых палітвязняў у гісторыі найноўшай Беларусі, напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках пра “справу Пальчыса” так: Калі я ў 1996-м годзе я адным з першых стаў у сумную калейку палітычных зняволеных,то мне было маральна не так цяжка, бо судзілі мяне за персанальную, мякка кажучы, нелюбоў да індывіда
Сёння
ж, праз 20 гадоў пасля першых палітычных працэсаў, рэжым “развіўся і прагрэсаваў” да той найвышэйшай ступені падзення, калі грамадзяніна Беларусі
так
званаяўлада” судзіць за патрыятызм, за любоў да Беларусі як Краіны. Я маю на ўвазе Эдуарда Пальчыса, які стварыў і вёў сайт, у якім заклікаў нас усіх тым ліку і так званыя дзяржаўныя органы, быць пільнымі і не дазволіць стварэнне ў Беларусі сітуацыі паводле крымска-данбаскага сцэнару. І ўвогуле любых сцэнароў, якія могуць прывесці да страты Рэспублікай Беларусь міжнароднай правасуб’ектнасці, альбо, кажучы па-просту, страты той самай дзяржаўнай незалежнасці…”
– Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зняволення, але я не магу спрагназаваць, які будзе канчатковы вырак суда, – кажа праваабаронца Валянцін СТЭФАНОВІЧ. – Але праваабаронцы сваю пазіцыю па “справе Пальчыса” неаднаразова выказвалі, і яна даведзеная да ўладаў. Пракурор у сваім выступе, відаць, зыходзіў з таго, што віна Пальчыса даказаная па абодвух артыкулах Крымінальнага кодэкса, і ён прапануе пакараць блогера ў межах санкцый, прадугледжаных артыкуламі кодэкса. Мы ж са свайго боку адзначаем, што не бачым там складу злачынства па артыкуле “распальванне варожасці”.

Што датычыцца другога артыкула, то, калі і меў месца распаўсюд выяваў парнаграфічнага зместу, то тут мы зыходзім з таго, што суд павінен улічыць матывы, якія не былі карыслівымі і не пераследвалі нейкія гнюсныя матывы. Аналізуючы практыку па падобных справах, бачым, што суды ніколі не прымянялі па такіх падобных справах пакаранняў, якія былі звязаны з пазбаўленнем волі.

– Суд праходзіць у закрытым рэжыме…

– Таму і не лічым, што ён адпавядае крытэрам справядлівага суда. Мы не бачым нейкіх прычын, каб працэс быў закрытым. Ды і напярэдадні грамадзянскі суд аб прызнанні некаторых матэрыялаў з сайта “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” таксама быў закрыты. Таму, зыходзчы з усяго гэтага, спадзяемся, што ўсё гэта ўлады ўлічаць, і Эдуарда Пальчыса вызваляць. Але, як яно будзе на самай справе, невядома.

– Некаторые аналітыкі і палітыкі ўпэўнена кажуць, што Пальчыс ні ў якім разе не акажацца за кратамі, бо зараз улады паказваюць Захаду лібералізацыю, і ім не патрэбны новыя палітвязні. Ці падзяляеце вы такія аптымістычныя прагнозы?

– Не падзяляю, бо тут ёсць яшчэ шэраг розных іншых абставін, якія могуць паўплываць на прысуд. У тым ліку, і тое, што сама сутнасць гэтай справы ў пэўным сэнсе разглядаецца ў кантэксце розных пагадненняў і стасункаў з Расіяй. Таму, магчыма, будзе жаданне прадэманстраваць Расіі, што ў Беларусі пільна сочаць за тым, каб у краіне не было нацыяналістычных настроеў, і што на гэтыя настроі ўлады будуць рэагаваць жорстка. Такое таксама можа быць. Хаця я ўсё-такі спадзяюся, што ўлады праявяць разумнасць у сваіх падыходах, і Пальчыс не будзе знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, што не будзе даваць нам магчымасці кваліфікаваць яго, як палітвязня. Я ўпэўнены, што ў сёняшняй сітуацыі не ў інтарэсах улады мець дадатковых палітычных зняволеных.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні