Эдуарду Пальчысу неабходна працаўладкавацца на працягу двух тыдняў

gi-24322-120862-big“Зараз сайт 1863x.com працуе, але яго ў бліжэйшы час могуць прызнаць экстрэмісцкім і закрыць”, – распавёў блогер сайту palitviazni.info.

Эдуард Пальчыс – блогер і публіцыст, больш вядомы пад нікам “Джон Сільвер”. Заснавальнік сайта 1863x.com. У кастрычніку гэтага году быў асуджаны да “хатняй хіміі”, але яшчэ перад пачаткам судовага працэсу праваабарончая супольнасць прызнала Пальчыса палітвязнем.

Нагадаем, 25 жніўня 2016 года суд Цэнтральнага раёна Мінску разгледзеў справу аб прызнанні экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі, размешчанай на сайце 1863х.com. У выніку закрытага судовага пасяджэння 9 артыкулаў, размешчаных на дадзеным сайце, былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Пазней праваабаронцы прызналі Пальчыса палітвязнем.

Суд над Эдуардам Пальчысам распачаўся 14 кастрычніка, усе судовыя пасяджэнні праходзілі ў закрытым рэжыме.

У выніку Пальчыс быў прызнаны вінаватым па двух артыкулах КК: распальванне варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130), а таксама выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).

З улікам утрымання пад вартай (дзевяць месяцаў, але дзень ідзе за два пры прызначэнні так званай „хатняй хіміі”), а таксама судова-медыцынскай экспертызы ў спецыяльнай медустанове (амаль месяц, дзень ідзе за дзень) Пальчыс ужо адбыў 19 месяцаў пакарання з 21 месяца прызначанага. Такім чынам, пад наглядам яму застаецца прабыць усяго два месяцы.

28 кастрычніка Мінскі гарадскі суд прысудзіў блогера да абмежавання волі тэрмінам у 1 год і 9 месяцаў. Але ў ягоным выпадку дзень у СІЗА лічыцца за два, таму пасля суда хлопцу застаўся толькі адзін месяц «хатняй хіміі».

“Крымінальную справу, хутчэй за ўсё, будзем абскарджваць у касацыйным парадку, – кажа Эдуард Пальчыс. – Хаця пакуль гэтую тэму з адвакатам яшчэ не абмяркоўвалі”.

Са слоў блогера, сайт 1863x.com ужо запрацаваў па-новаму, але ў хуткім часе яго могуць заблакаваць.

“Паглядзім, што вырашыць суд і Міністэрства інфармацыі, – кажа ён. – Чакаю павестку ў суд, магчыма, справа вырашыцца яшчэ ў гэтым годзе. Калі сайт прызнаюць экстрэмісцкім, яго заблакуюць. А я зараз па ўмовах знаходжання на “хатняй хіміі”, павінен працаўладкавацца на працягу двух тыдняў, таму шукаю варыянты”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Букас
  • Мікола Маркевіч
  • Вячаслаў Сіўчык