Алесь Бяляцкі заклікае падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі і не губляць аптымізму

4 жніўня ў розных краінах праходзіць Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, прымеркаваны да гадавіны арышту нядаўняга палітвязня праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Правядзенне гэтага дня было ініцыявана ў 2012 годзе кааліцыяй няўрадавых арганізацый розных краін для дэманстрацыі салідарнасці з грамадзянскімі сіламі Беларусі і аказання маральнай падтрымкі праваабаронцам і грамадзянскім актывістам, якія працягваюць сваю працу ў краіне.

«Вельмі шмат для ўсіх палітычных зняволеных, у тым ліку і для мяне азначаласалідарнасць і нашых калегаў, і малазнаёмых людзей, якія падтрымлівалі нас сваімі лістамі або з дапамогай правядзення грамадскіх акцый, пікетаў, сустрэч з пасольствамі і гэтак далей…»,адзначае Алесь Бяляцкі ў інтэрв’ю ініцыятарам Дня, кажучы пра важнасць яго правядзення.

Заклікаючы міжнародную грамадскасць да далейшай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронца кажа, што сітуацыя, у якой сёння працуюць актывісты няўрадавых арганізацый у краіне, застаецца вельмі складанай. Ён падкрэслівае, што многія арганізацыі не маюць рэгістрацыі – такая праца пераследуецца паводле Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Асаблівую надзею Алесь Бяляцкі сёння ўскладае на моладзевыя ініцыятывы. «Моладзевыя, часта нефармальныя, ініцыятывы, якія працуюць у кірунку культуры, экалогіі, праваабароны — гэта новыя тэндэнцыі, якія з’явіліся за той час, пакуль я сядзеў у турме. І я вельмі спадзяюся, што гэтыя ініцыятывы будуць развівацца, умацоўваць і актывізаваць беларускую грамадзянскую супольнасць».

Выказваючы падзяку за салідарнасць, Алесь Бяляцкі заклікае заснавальнікаў даты 4 жніўня і ўсіх прыхільнікаў не губляць аптымізму.

Нагадаем, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і за сваю праваабарончую дзейнасць правёў у зняволенні амаль тры гады. Увесь гэты час краіны Еўрапейскага Саюза, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабавалі ад уладаў Беларусі вызвалення вязня сумлення, адзначаецца ў матэрыяле праваабарончага цэнтра “Вясна”.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні