Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі Civil Rights Defenders-2014

Праваабаронца Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders за 2014 год.

«Больш за 30 гадоў ён жыве ў бесперапыннай барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека — спачатку ў СССР, а затым у Беларусі», — адзначаецца ў прэс-паведамленні арганізацыі.

«Алесь з’яўляецца адным з адзінаццаці беларускіх палітвязняў. Ён асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад выплаты падаткаў у судзе з выразнымі палітычным падтэкстам. Ён быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. і з тых часоў знаходзіцца ў турме. Кіраўнік вядучай праваабарончай арганізацыі краіны, Алесь Бяляцкі з’яўляецца цэнтральнай фігурай у беларускай грамадзянскай супольнасці», — адзначаюць у Civil Rights Defenders.

«Судовы працэс па справе Бяляцкага быў ініцыяваны нягледзячы на міжнародныя пратэсты і патрабаванні аб яго вызваленні. Працэс пераследу Алеся быў наўпрост звязаны з яго праваабарончай дзейнасцю і прысуд служыць папярэджаннем для ўсёй беларускага грамадзянскай супольнасці», кажа Роберт Хорд, дырэктар Civil Rights Defenders.

Бяляцкі раней атрымаў шэраг міжнародных прэмій. Ён быў намінаваны на Нобелеўскую прэмію міру.

Уручэнне прэміі пройдзе 4 красавіка ў Стакгольме.Бяляцкі знаходзіцца ў турме, таму прэмію за яго атрымаюць яго жонка Наталля Пінчук і калега-праваабаронца Таццяна Равяка.

Прэмія Civil Rights Defenders была заснаваная ў 2013 годзе. Яе грашовае вымярэнне — 50 тысяч еўра.

nn.by

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Хведарук
  • Яўген Сувораў
  • Настасься Азарка