
Палітык і публіцыст, які зусім нядаўна быў вызвалены пасля амаль трох год абмежавання волі, наведаў мінскі офіс арганізацыі і падзякаваў усім сябрам ГА “БАЖ” за падтрымку падчас зняволення.
Павел Севярынец быў затрыманы ноччу 19 снежня 2010 года пасля падзеяў Плошчы і асуджаны 16 мая 2011 на 3 гады абмежавання волі па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадкаў. У адным працэсе з Паўлам Севярынцам была асуджаная і іншая сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Ірына Халіп.
Тэрмін пакарання Паўла Севярынца скончыўся 19 кастрычніка 2013 года.
baj.by
Фота Барыса Гарэцкага