Працуючы 6 дзён на тыдзень Алесь Бяляцкі зарабляе 20 тысяч рублёў

Алесь Бяляцкі зарабляе каля 20 тысяч рублёў, а ў краме можа патраціць ня больш за 130 тысяч.

Колькі зарабляюць і колькі могуць патраціць ў турэмнай краме палітвязьні?

Жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук падзялілася зьвесткамі на гэты конт. Згодна з яе дадзенымі, Алесь Бяляцкі, працуючы 6 дзён на тыдзень, зарабляе ўсяго каля 20 тысяч рублёў. Працуе Алесь ўпакоўшчыкам на швейнай вытворчасьці, пакуе самыя розныя вырабы.

«Каля 20 тысяч ён атрымоўвае. А праца ўся зьвязаная са швейнай вытворчасьцю, з упакаваньнем вырабаў. Там робяцца і матрацы, і пальчаткі, і працоўнае адзеньне. Пра даўжыню працоўнага дня дакладна ня ведаю, але памятаю, як казаў начальнік калёніі, што ўсё укладаецца ў вызначаныя законам нормы».

Паводле Натальлі Пінчук, Алесь Бяляцкі можа атаварыцца ў турэмнай краме ўсяго на 130 тысяч. «Ведаю, што купляе сыр, печыва, нешта салодкае», — кажа жонка палітвязьня. У харчовую перадачу вагой 30 кіляграмаў, якую раз на год можна перадаць мужу, Натальля ўкладае сала, гарбату, распушчальныя крупы, сухафрукты, цыбулю і часнык .

«Усе тыя прадукты, якія могуць доўга захоўвацца», — кажа Натальля Пінчук.

Зьняволеным дазволена тры перады на год, аднак Алесь Бяляцкі ў сувязі з турэмнымі вымовамі ў гэтым годзе мае права толькі на адну перадачу.

Натальля прачытала вытрымку з апошняга ліста Алеся, ў якім ён згадвае пра тое, што адбыў палову тэрміну.

«Надыходзіць лістапад — самы цёмны і сумны месяц. Такі ж сумны, як і люты, але той самы халодны. Адзінае, што ў ім — гэта 4-ае, палова тэрміну».

У 2011 годзе кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў асуджаны на 4,5 гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і патлумачыў суду, што атрыманыя грошы ішлі на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Палітвязень адбывае пакараньне ў Бабруйскай калёніі.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Завадскі
  • Зьміцер Ус
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Віктар Івашкевіч
  • Міхась Субач