Наталля Пінчук: Ніякіх саступак рэжыму (відэа)

Жонка Алеся Бяляцкага заклікала Захад быць паслядоўным у дачыненні да Беларусі.

Наталля Пінчук выступіла на Трэцім праваабарончым форуме, які праходзіць у Вільні. Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага заклікала не здымаць пытанне рэабілітацыі, не зніжаць ціску на ўлады Беларусі і не ісці на саступкі да таго часу, пакуль не будуць вызваленыя ўсе палітвязні, перадае «Радыё Свабода».

«У некаторых артыкулах і выступленнях праваабаронцаў Беларусі пачалі гучаць нібыта міралюбныя прапановы зняць патрабаванне поўнай рэабілітацыі палітвязняў. Маўляў, рэжым на гэта ўсё роўна не пойдзе. Мне ўсё ж здаецца, што, па-першае, трэба быць паслядоўнымі і, сказаўшы аб рэабілітацыі ў пачатку, не адыходзіць ад гэтай пазіцыі. Па-другое, сапраўды, без рэабілітацыі людзі абмежаваныя ў правах, яны маюць толькі «паўсвабоду», – заявіла Наталля Пінчук у сваім выступленні.

Жонка Алеся Бяляцкага пацвердзіла свой заклік да ЗША і Еўрапейскага Звяза аб тым, каб іх пазіцыя ў дачыненні да беларускага рэжыму была цвёрдай, паслядоўнай і ўзгодненай.

«Афіцыйны Менск разумее толькі сілу, цвёрдасць, паслядоўнасць. Ваганні і кампрамісы для яго – сведчанні слабасці апанента. Цвёрдасці, выкарыстання ўсіх інструментаў мы, сваякі палітвязняў, чакаем ад аб’яднанай Еўропы і ЗША. Таксама вельмі важна, каб амерыканскі і еўрапейскі падыходы былі скаардынаванымі», – заявіла яна.

Наталля Пінчук упэўненая ў тым, што такую ж пазіцыю падзяляе і яе муж, які зараз адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі.

Зараз у Беларусі больш за дзесяць палітычных вязняў. У турмах працягваюць заставацца былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч і іншыя актывісты апазіцыі.

Міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення беларускіх вязняў сумлення. Еўрапейскі Звяз і ЗША ўвялі візавыя і эканамічныя санкцыі супраць памагатых дыктатара – чыноўнікаў і бізнесменаў, замяшаных у правядзенні рэпрэсій і фінансавай падтрымцы рэжыму, для таго, каб дамагчыся іх выхаду на волю.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч
  • Мікола Статкевіч
  • Алег Сурган
  • Кацярына Салаўёва