
Пасля працяглага перапынку пачалі даходзіць лісты ад палітвязня з Гродзенскай турмы.
Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што атрымаў вясельны альбом ад сям’і Дашкевічаў. “Вельмі рады за Насту і Зміцера, – піша ён. – Сэрца парадавалася ад шчаслівых твараў на гэтых здымках. Хоць нейкі пазітыў атрымаў у апошні час”.
Пра свой стан палітвязень піша наступнае: “Са здароўем сапраўды ўсё нармальна. Прашу тых, хто мяне падтрымлівае, не хвалявацца”.
Таксама ў сваім лісце Мікалай Аўтуховіч узгадвае арыштаванага ўладальніка начнога клуба Юрыя Данькова: “Ён жа калісьці быў у папячыцельскім савеце і дапамагаў СІЗА №1 на Валадарскага ў Мінску, мяняў там унітазы. А зараз, выходзіць, сам сядзіць”.
spring96.org