Мікалай Аўтуховіч: Па-ранейшаму знаходжуся ў падполлі

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму да гэтага часу не выходзіць у публічную прастору, пра магчымыя правакацыі ў дачыненні да яго і бліжэйшыя планы.

“Я нікуды не з’язджаў, ціха працую ў Беларусі”, – кажа Мікалай.

 

Нагадаем, што днямі Мікалай Аўтуховіч напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук: “Сітуацыя склалася так, што з красавіка я перастаў карыстацца паслугамі сувязі нашых беларускіх аператараў. У мае планы не ўваходзіла зноў патрапіць у турму, а званочкаў было ўжо дастаткова. Таму я пайшоў у глыбокае падполле, каб закончыць усе мерапрыемствы для ажыццяўлення сваіх планаў”.

У дадатак былы палітвязень прывёў прыклады некалькіх правакацый, якія былі накіраваны супраць яго. Некаторыя СМІ адразу ж паведамілі, што былы палітвязень з’ехаў за мяжу, але гэта аказалася не так.

“Я не з’ехаў з Беларусі, і гэта ніколі не ўваходзіла ў мае планы, – удакладніў М.Аўтуховіч. – Сысці ў глыбокае падполле – не значыць эмігрыраваць. Перада мной стаяць зусім іншыя задачы, дасягнуць якіх мне дакладна не дадуць, калі я буду знаходзіцца ў публічнай прасторы. Я абавязкова звярнуся да вас і да ўсіх грамадзян краіны за дапамогай у рэалізацыі мэт, якія закранаюць інтарэсы кожнага з нас. Нашы планы каардынуюцца ў адпаведнасці са зменлівымі геапалітычнымі рызыкамі, дзе кожны раз на першы план ставяцца інтарэсы Беларусі і беларусаў. Хачу сказаць, што дасягнуць вашых пажаданняў, якія шмат у чым перагукваюцца з маімі мэтамі, без вашай дапамогі, будзе вельмі цяжка. А пакуль што па-ранейшаму знаходжуся ў падполлі”.

palitviazni.info

Фота: facebook.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Федаркевіч
  • Міхаіл Жамчужны
  • Васіль Старавойтаў
  • Сяргей Казакоў
  • Вячаслаў Сіўчык