Сайт часова не абнаўляецца. Палітычныя вязьні за 2020 год знаходзяцца тут https://prisoners.spring96.org/

Blog

78 Articles

Мікалай Аўтуховіч: Па-ранейшаму знаходжуся ў падполлі

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму да гэтага часу не выходзіць у публічную прастору, пра магчымыя правакацыі ў дачыненні да яго і бліжэйшыя планы.

“Я нікуды не з’язджаў, ціха працую ў Беларусі”, – кажа Мікалай.

 

Мікалай Аўтуховіч: З мяне таксама хацелі зрабіць тэрарыста…

Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч параўноўвае сваю справу і “справу патрыётаў”, а таксама прагназуе, чым апошняя можа скончыцца.

“Белы легіён”, якія перастаў існаваць ужо доўгі час таму, падчас пратэстаў стаў інструментам для запалохвання грамадства”, – распавядае Мікалай Аўтуховіч сайту palitviazni.info.

Мікалай Аўтуховіч стварае арганізацыю, якая будзе абараняць правы зняволеных

13912397_629526770554958_4625067509526757225_n“Узначаліць структуру даў згоду Васіль Завадскі, якія ў свой час працаваў начальнікам медыцынскай службы Дэпартамента выканання пакаранняў МУС, – распавёў Мікалай Аўтуховіч сайту palitviazni.info. – Будзем абараняць не толькі тых, хто знаходзіцца за кратамі, але і тых, хто выйшаў на волю”.

Мікалай Аўтуховіч: Калі іду па вуліцы, заўсёды азіраюся…

Мікалай Аўтуховіч распавёў пра галоўнае Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч, якія зараз з’яўляецца старшынёй аргкамітэта па стварэнні грамадскага аб`яднання “Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва “Салідарнасць”, распавёў сайту palitviazni.info пра сітуацыю ў краіне і зрабіў прагноз на наступны год.

“Калі пасля так званай “лібералізацыі” пойдзе “адкат” назад (а гэта ўжо не раз адбывалася), то рэпрэсіі могуць узмацніцца. І самых актыўных ізноў могуць ізаляваць”, – мяркуе Мікалай Аўтуховіч.

Фірму былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча пазбавілі ліцэнзіі

Автухович15 мая экс-палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які ў Ваўкавыску працуе прадпрымальнікам, быў абраны выканаўцам абавязкаў старшыні руху салідарнасці «Разам». Такое рашэнне было прынятае на з’ездзе арганізацыі, якая ў Беларусі дзейнічае ў статусе аргкамітэта.

А некалькімі днямі раней ён даведаўся, што яго фірму «Ніка-таксі 22222» пазбавілі ліцэнзіі.

“Чыноўнікі, магчыма, вырашылі, што Аўтуховічу час закрыць рот, – распавёў Мікалай Аўтуховіч сайту palitviazni.info. – Маўляў, трэба адпомсціць. А я на самай справе неаднойчы паказваў, як непрафесійна працуюць транспартнікі. Я гэты непрафесіяналізм паказваў. Тыя пазлаваліся, даслалі праверку, і, як вынік, – пазбаўленне ліцэнзіі. Гэта – помста!”

Хто палюе на Мікалая Аўтуховіча?

autuhovich-4Ціск на былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча працягваецца. Зараз з ваўкавыскім прадпрымальнікам шукаюць сустрэчу супрацоўнікі крымінальнай мілыцыі.

“Псіхалагічны ціск на мяне працягваецца, – распавёў сайту palitviazni.info Мікалай Аўтуховіч.Гэта, безумоўна, дадае складанасцей, бо пастаянна знаходзішся ў напружанасці. Я не ведаю, хто распачаў гэтую гульню, але здагадкі з гэтай нагоды ёсць…”

Мікалай Аўтуховіч: Не выключаю правакацыю

autuhowic22 Прадпрымальнік і былы палітзняволены з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч не выключае, што ўлады рыхтуюць супраць яго новую правакацыю, а магчыма, і пачатак чарговай крымінальнай справы.

“Калі некаторых маіх знаёмых дапытваюць пра маё дачынення да нейкіх выбуховак, то, мяркую, справа сур’ёзная”, – паведаміў Мікалай Аўтуховіч сайту palitviazni.info.

Мікалаю Аўтуховічу: Я і не ведаў, што стаю на прафілактычным уліку

autuhowic22 “Учора нечакана атрымаў павестку з аддзела правапарадку. Выклікалі нават мінуючы майго ўчастковага. Я таму патэлефанаваў, той толькі рукамі развёў – маўляў, не ведаю, чаму так атрымалася. Таму ў мяне з’явіліся падазрэнні, што, магчыма, гэта звязана з тым, каб я не паехаў 31 сакавіка ў Гродна ў суд над прадпрымальнікам Сяргеем Ламекам”, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч.

Мікалай Аўтуховіч: Заўсёды кажу праўду ў вочы

autuhowic22 Былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч даволі крытычны ацэньвае пратэсты прадпрымальнікаў і іншых сацыяльных групаў насельніцтва і дадае, што старыя апазіцыйныя лідары павінны сыходзіць і саступаць месца маладым.

“Пратэсты праблемы не вырашаць, і на такія акцыі прыходзіць зусім мала людзей”, – адзначыў Мікалай Аўтуховіч сайту palitviazni.info.

Мікалай Аўтуховіч: 8 лютага мяне арыштавалі, і 8 лютага я стану вольным

autuchowicz2_140408Спынены прэвентыўны нагляд за былым палітвязнем Мікалаем Аўтуховічам.

Пад прэвентыўным наглядам ваўкавыскі прадпрымальнік знаходзіўся 22 месяцы. 4 лютага Ваўкавыскі раённы суд прыняў канчатковае рашэнне аб ягонай свабодзе, і 8 лютага а 24-й гадзіне прэвентыўны нагляд сканчаецца.

“У мяне да апошняга былі сумненні, што нагляд здымуць”, – распавёў Мікалай Аўтуховіч сайту palitviazni.info.