
Сярод іншых намінантаў на прэмію былі Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай).
На цырымоніі прысутнічала жонка Бяляцкага Наталля Пінчук.
Прэмія імя Вацлава Гавела за правы чалавека штогод уручаецца ПАСЕ сумесна з Бібліятэкай Вацлава Гавела і фондам Charta 77. Сума прэміі складае 60 тыс. еўра. Галоўнай мэтай прэміі з’яўляецца заахвочванне выдатных дзеячаў грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца абаронай правоў чалавека.
Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і асуджаны за ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры на 4,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
Падставай для крымінальнага пераследу стала наяўнасць у яго замежных банкаўскіх рахункаў, сродкі якіх выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Адкрыць рахункі ў Беларусі не ўяўлялася магчымым, бо цэнтр “Вясна” працуе нелегальна — улады неаднаразова адмаўлялі ў афіцыйнай рэгістрацыі арганізацыі. Суд таксама не прыняў да ўвагі тое, што ўрон, які нібыта нанёс дзяржаве Бяляцкі, быў поўнасцю пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў грамадзян.
Праваабаронца адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 2 Бабруйска, ён афіцыйна прызнаны вязнем сумлення.