
24 верасня анархіст-палітвязень Ігар Аліневіч святкуе — відаць, за чаем — свой 30-ы дзень нараджэння.
«Хачу пажадаць нявольнікам у надыходзячым годзе, насуперак абставінам, бачыць светлае і знаходзіць карыснае ў сваім становішчы. Яшчэ пажадаю родным і блізкім зняволеных больш узаемаразумення паміж сабой. Сіла — у адзінстве пачуццяў», —
напісаў гэты ідэолаг анархісцкага руху ў сваім навагоднім звароце.
У мінулым годзе газета “Новы час” апублікавала ягоны турэмны дзённік — дакумент ашаламляльнай сілы. Ён быў напісаны ў сумнавядомай «амерыканцы» — турме КДБ. Дзённік перадала маці зняволенага, Валянціна Аліневіч. З дзённіка вынікае, што планамернымі катаваннямі палітвязняў кіраваў начальнік турмы.
nn.by