Адам Бяляцкі: Я ўдзячны ўсім, хто падтрымлівае нашу сям’ю

4-га жніўня – сумная гадавіна. Два гады таму быў арыштаваны стваральнік і кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі. У студыі Беларускага Радыё Рацыя – ягоны сын Адам Бяляцкі.

РР: Людзі ва ўсім свеце, якія перажываюць за лёс Беларусі, якія займаюцца праваабаронай, салідарныя з Алесем Бяляцкім. А як вы, самыя блізкія, перажылі гэты моцны ўдар?

Адам Бяляцкі: Для мяне з мамай гэта было даволі нечакана. Мы вельмі моцна перажывалі. Зараз прайшоў час. І мы неяк прыстасаваліся да сітуацыі.

РР: Афіцыйныя СМІ неаднойчы цкавалі і твайго бацьку асабіста, і Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Гэта была адна з нешматлікіх арганізацый у Беларусі, вельмі эфектыўных, якая займалася і, займаецца зараз, маніторынгам правапарушэнняў, выступае супраць смяротнага пакарання і непасрэднай дапамогай асуджаным і іх сем’ям.

Адам Бяляцкі: Вядома, што “Вясна” была і ёсць вельмі ўплывовай арганізацыяй. І тое, што бацька яе стварыў, павінна было мець для яго пэўныя наступствы з боку ўладаў. Улады шукалі магчымасці, якім чынам можна было б спыніць гэтую дзейнасць.

РР: Твае бацькі зараз не маюць магчымасці часта сустракацца.

Адам Бяляцкі: Так. Увесь час ствараюцца нейкія перашкоды, то адмяняюцца спатканні, то забараняюць перадачы. Гэта вялікі ціск не толькі на маю маму, але і на бацьку. Бо перажыць расставанне з блізкімі яму было б нашмат лягчэй.

РР: Алеся Бяляцкага ізалююць не толькі ад блізкіх, але і ад вязняў. Але ўсе, хто лістуецца з тваім бацькам, гавораць, што ён не наракае на свой лёс, а наадварот – піша лісты, прасякнутыя аптымізмам і падтрымлівае тых, хто на волі.

Адам Бяляцкі: У яго такі характар. Ён заўсёды настроены пазітыўна, што б не здаралася! Тыя лісты, што да яго прыходзяць, яму таксама дадаюць энергіі. Тут двухбаковая сувязь адбываецца.

РР: Адам, ты выхоўваўся ў незвычайнай сям’і. Твой бацька даўно звязаў жыццё з праваабарончай дзейнасцю. Ты, мабыць, з дзяцінства прывык да таго, што бацьку затрымоўвалі і арыштоўвалі за ягоную дзейнасць?

Адам Бяляцкі: Для бяспекі ў дзяцінстве на мітынгі мяне вадзіла мама, бо тату звычайна затрымоўвалі. Часта яго каралі суткамі. Улады даўно ім “цікавяцца”.

РР: Ты выхоўваўся ў беларускамоўнай сям’і. Ці не адчуваў ты сябе “белай варонай” у рускамоўным Менску?

Адам Бяляцкі: Мне ў Менску было вельмі камфортна. Мае сябры даволі хутка прывыклі, што я размаўляю па-беларуску.

РР: Алесь Бяляцкі асуджаны на 4, 5 гады зняволення. Будзем спадзявацца, што пабачым яго на волі ранней.

Адам Бяляцкі: Безумоўна, будзем спадзявацца на хутчэйшае вызваленне. Але само сабой нічога не адбываецца. Для гэтага трэба рабіць захады. Усіх заклікаю, каб па магчымасці падтрымлівалі майго бацьку, пісалі яму лісты. І хачу шчыра падзякаваць усіх, хто яму дапамагае і падтрымлівае нашу сям’ю.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні