Бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі наведалі сына ў Магілёўскай калоніі

Бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі наведалі сына ў Магілёўскай калоніі. Яны размаўлялі дзве гадзіны праз шкло і тэлефонную слухаўку.

Распавядае бацька палітвязня Анатоль Пракапенка:

– Ездзілі, размаўлялі. Сумуе па дому, а так усё нармальна, са здароўем таксама ўсё нармальна. Працуе ў начную змену. Хоча ісці вучыцца на каменшчыка, ён займаецца спортам. Характар у яго моцны, ён ніколі не скардзіцца.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй аддзела КДБ у Бабруйску.

У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Тацяна Елавая
  • Ірына Халіп
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Павал Красоўскі