З Арцёмам Пракапенкам не спыняюць “выхаваўчай працы”

Адміністрацыя Магілёўскай калоніі праводзіць прафілактычныя гутаркі з палітвязнем Арцёмам Пракапенкам.

Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага актывіста Віялета Пракапенка. Наколькі часта яе сына выклікаюць да кіраўніцтва на размовы і чаму, жанчына не ведае:

– Неяк тэлефанаваў на днях. Казаў, што дазволілі доўгатэрміновае спатканне, але толькі на адныя суткі. Паедзем дзесьці ў дваццатых чыслах чэрвеня. Яшчэ казаў, што прафілактычныя гутаркі з ім рэгулярна праводзяць. Так бы мовіць, “выклікаюць на кавёр”.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзелу КДБ.

Усе трое прызнаныя правабаронцамі палітычнымі вязнямі. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Арцём Пракапенка і Яўген Васьковіч адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні