Арцёму Пракапенку дазволілі доўгатэрміновае спатканне з бацькамі

Напрыканцы снежня бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі паедуць да сына на доўгатэрміновае спатканне. Дазвол на яго дала адміністрацыя Магілёўскай калоніі № 15, дзе зараз адбывае пакаранне палітвязень.Пра гэта Рацыі паведаміла маці зняволенага грамадскага актывіста Віялета Пракапенка:

– На адныя суткі далі. Недзе ў 20-х чыслах. 30 кілаграмаў можна будзе перадаць. З сабой на вынас нічога не дазволілі. 100 тысяч на пакупкі ў краме як было, так і застаецца. І калі ім больш дадуць, не вядома. Доўга не было званкоў. А ўчора патэлефанаваў. Нібыта ўсё спакойна, але па тэлефоне ён нічога не расказвае. Бацька паедзе, то тады можа што праясніцца.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. 27 верасня гэтага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Юрый Лявонаў
  • Зьміцер Новік
  • Мікалай Дзядок
  • Кацярына Садоўская