Бярозаўскія актывісты наведалі Паўла Севярынца (фота)

Грамадскія актывісты з Бярозаўшчыны наведалі Паўла Севярынца. Штомесячнае наведванне імі палітвязня стала ўжо традыцыйным. Завезлі прадукты, крынічную ваду і паштоўкі ад сем’яў, якія прынялі ўдзел у акцыі “Тыдзень палітвязня”.

Павел Севярынец вельмі ўдзячны тым, хто яго і іншых палітвязняў падтрымлівае, але лічыць, што патрэбныя больш дзейсныя акцыі для паскарэння вызвалення палітзняволеных:

– Плён, напэўна, такі, што дасланыя паштоўкі здольныя пераканаць міліцыянтаў альбо канваіраў, да якіх яны даходзяць, што пра палітвязняў памятаюць. Пэўная сітуацыя салідарнасці ўтвараецца, калі людзі садзяцца разам і гэтыя паштоўкі падпісваюць. Трэба аддаць належнае – дзякуй за тое, што людзі робяць гэта! Але ціск і кампанія за вызваленне палітвязняў – гэта, канешне, нешта іншае. Гэта іншы маштаб, гэта іншы фармат. Гэта кампаніі, гэта дзясяткі і сотні тысячаў распаўсюджаных інфармацыйных матэрыялаў, пікеты, творчыя акцыі, якія ў сённяшняй сітуацыі ўсё ж такі можна праводзіць.

Па словах Паўла Севярынца, масавы ціск на рэжым па пытаннях палітвязняў павінен ісці знутры Беларусі. На жаль, яго няма.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Андрэй Рамашэўскі
  • Уладзімер Кобец
  • Міхаіл Пашкевіч
  • Яўген Сувораў