
Ваўкавыская раённая газэта «Наш час» апублікавала сьпіс ураджэнцаў раёна, якія ваявалі ў Аўганістане. Напачатку ў гэтым сьпісе не аказалася прозьвішча палітвязьня Мікалая Аўтуховіча.
Сьпіс ураджэнцаў Ваўкавышчыны, якія ўдзельнічалі ў Аўганскай вайне, надрукаваны ў газэце пад загалоўкам «Памятаем. Ганарымся». На сайце рэдакцыі пачалі друкавацца і біяграфіі ўдзельнікаў вайны ў Аўганістане.
Аднак у гэтых публікацыях не было ні прозьвішча Аўтуховіча, ні інфармацыі пра тое, што ён служыў у Аўганістане, ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, дзьвумя медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі».
Рэдактарка газэты Валянціна Курылік патлумачыла Свабодзе, што сьпісы войнаў-аўганцаў выданьню далі у ваенкамаце.
Неўзабаве пасьля нашага тэлефанаваньня у рэдакцыю, прозьвішча Мікалая Аўтуховіча зьявілася на сайце раённага выданьня .
svaboda.org