
Кароткатэрміновае спатканне, якое павінна было адбыцца ў красавіку, турэмная адміністрацыя прызначыла на 21 жніўня.
Пра гэта «Радыё Свабода» распавяла Наталля Пінчук, жонка палітзняволенага праваабаронцы.
Што да доўгатэрміновага спаткання, то яно пройдзе толькі ў лістападзе.
Нагадаем, у лістападзе 2011 года кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Бяляцкі быў асуджаны судом у Менску да 4,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і канфіскацыі маёмасці паводле абвінавачвання нібыта ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйной суме. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя аб ягоных замежных банкавых рахунках, перададзеная ў Менск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў рамках дзвюхстаронніх пагадненняў аб прававой дапамозе.
Бяляцкі заяўляў у судзе, што грошы, якія паступалі на ягоныя рахункі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.