Мара Антона Сурапіна (відэа)

Новы фільм з сэрыі “Хроніка суднага часу” зьявіўся ў інтэрнэце. Фільм прысьвечаны рэпрэсаванаму журналісту-фатографу Антону Сурапіну.

Гісторыя з публікацыяй здымкаў плюшавых мядзьведзікаў, якія былі скінутыя з швэдзкага самалёта, сталася адной з самых скандпльных у 2012 годзе і фатальным чынам адбілася на лёсе журналіста. Пасьля публікацыі Сурапін апынуўся ў турме КГБ.

На момант арышту быў студэнтам Інстытута журналістыкі БДУ. Фотажурналіст, стваральнік сайту bnp.by — “Belarus News Photo”. Сябра БАЖ.

Затрыманы 13 ліпеня 2012 году ў менскай кватэры, дзе пражываў. Папярэдне ў жытле быў праведзены ператрус. Зьмешчаны ў СІЗА КДБ — “амерыканку”, дзе і знаходзіцца па дадзены час. Афіцыйных зьвестак пра тое, што Антону было прад’яўлена абвінавачванне, не было некалькі тыдняў. Тым ня менш, праваабаронцы агучвалі думку, што Антону закідаюць спрыянне незаконнаму перасячэнню мяжы, але ўлады па нейкіх прычынах хаваюць факт прад’яўлення журналісту абвінавачвання. 7 жніўня 2012 г. абвінавачванне журналісту было ў рэшце рэшт прад’яўлена афіцыйна.

У канцы ліпеня 2012 году некалькі дзён запар адвакат Сурапіна не мог дабіцца сустрэчы з падабаронным у СІЗА КДБ, што нагадвала брутальную сітуацыю з нядопускам адвакатаў да вязьняў Плошчы-2010.

Прызнаны “Міжнароднай Амністыяй” вязьнем сумлення.

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Казакоў
  • Віктар Івашкевіч
  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Вадзім Кабанчук
  • Зьміцер Завадскі