Чым цяпер жыве Антон Сурапін?

Антон Сурапін: што змянілася ў жыцці хлопца за год пасля арышту па справе дэсанту шведскіх мядзведзікаў?

13 ліпеня мінулага года дамоў да студэнта Інстытута журналістыкі прыйшлі міліцыянты праводзіць вобшук, пасля чаго Антон раптам знік. Нягледзячы на тое, што маладзён вырашыў больш не даваць ніякіх інтэрв’ю на гэтую тэму, ён крыху распавёў пра свае справы Беларускаму Радыё Рацыя.

Антон паспяхова здаў сесію, перайшоў на 5 курс свайго ВНУ, збіраецца наведаць Вільню, бо ніколі не быў у Еўропе, а ў Швецыю яго не запрашаюць. Супрацоўнічае з bnp.by і сумяшчае камандзіроўкі з падарожжамі аўтаспынам.

Антон Сурапін:

– 13 ліпеня з раніцы прыйшлі да мяне з вобшукам. Тады я і знік. Калі выйшаў, у мяне былі варыянты, куды я магу з’ехаць. І нават у тыя страшныя часы, калі мне пагражалі і ў любы час маглі пасадзіць на 7 год, я не з’ехаў. А калі на сённяшні дзень мне ўвогуле нічога не пагражае, дык чаму мушу з’язджаць?

Журналіст спадзяецца ў будучыні наведаць краіны Еўропы, але пакідаць Беларусь назаўсёды не збіраецца.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Францкевіч
  • Міхаіл Марыніч
  • Іван Крук
  • Аляксей Бондар