Алесю Бяляцкаму напісаў Стэфан Эрыксан

«Маратон пісаньня лістоў» да вязьняў сумленьня, які рэгулярна праводзіць Amnesty International, 8 сьнежня тычыўся і палітвязьня Алеся Бяляцкага.Паводле актывіста Зьмітра Бародкі з Варшавы, цягам акцыі, якая прайшла ў Беларускім Доме ў Варшаве, было сабрана больш за 40 лістоў Алесю Бяляцкаму. Зьміцер Бародка падвёў вынікі маратону і распавёў пра бліжэйшыя акцыі салідарнасьці:

«Прыходзілі польскія палітыкі, беларускія палітыкі. Магу назваць: Алесь Міхалевіч пісаў лісты, Франак Вячорка. З польскіх палітыкаў быў эўрадэпутат Павал Коваль. Таксама прыходзіў на „Маратон“ Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі».

Карэспандэнт: «Якія яшчэ будуць акцыі ў Варшаве ў падтрымку палітвязьняў?»

«Найбліжэйшая — гэта будзе 16 сьнежня сьвятая імша па-беларуску за палітвязьняў у саборы францішканцаў. А 19 сьнежня ў Беларускім доме пройдзе прэсавая канфэрэнцыя з удзелам былых палітвязьняў, сваякоў цяперашніх палітвязьняў. Будуць удзельнічаць таксама прадстаўнікі „Міжнароднай амністыі“ і вядомы эўрадэпутат Марэк Мігальскі, які шмат апякуецца беларускімі палітвязьнямі. А ўвечары будзе вулічная акцыя-пэрформанс».

Праваабаронца Алесь Бяляцкі адбывае 4,5 года зьняволеньня ў Бабруйскай калёніі паводле абвінавачаньня ва ўтойваньні прыбыткаў з-за мяжы.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Мацукевіч
  • Анатоль Букас
  • Яўген Сакрэт
  • Андрэй Рамашэўскі
  • Андрэй Пазьняк