Алесь Бяляцкі віншуе Паўла Сапелку з прэстыжнай узнагародай

Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі 27 лістапада павіншаваў у лісце юрыста-праваабаронцу Паўла Сапелку з уганараваньнем яго прэстыжнай еўрапейскай прэміяй “За абарону правоў чалавека”. Гэтая ўзнагарода прысуджаецца Саветам адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы, які аб’ядноўвае каля 1 мільёна еўрапейскіх юрыстаў з калегіі адвакатаў і юрыдычных таварыстваў.

Алесь Бяляцкі, у прыватнасьці, піша: “Віншую цябе з прэміяй за твой і прафесійны, і чалавечы ўклад у справу захаваньня і пабудову нармальнага грамадства ў нашай краіне”.

У звароце Савета, адрасаванага Паўлу Сапелку, паведамляецца: “Савет адвакацкіх аб’яднаньняў і юрыдычных таварыстваў Еўропы лічыць, што ваш непахісны ўдзел ў кампаніі ў абарону правоў чалавека на Беларусі, нягледзячы на пагрозы з боку органаў дзяржаўнай улады, заслугоўвае ўзнагароды. Гэтай узнагародай еўрапейскія юрысты хацелі б адзначыць вашую адданасьць справе, настойлівасць і смеласць у падтрымцы фундаментальных каштоўнасцяў”.

Нагадаем, што Павел Сапелка на працягу многіх гадоў абараняў фігурантаў “гучных” палітычных працэсаў. Ён быў абаронцам Мікалая Аўтуховіча, Цімафея Дранчука, прадстаўляў у судзе інтарэсы Зінаіды Ганчар па справе зніклага ў 1999 годзе Віктара Ганчара, быў адвакатам фігуранта “справы чатырнаццаці” Аляксандра Баразенкі, абараняў рэдактара газеты “Навінкі” Паўла Канавальчыка па справе аб абразе прэзідэнта. А пасля выбарчай кампаніі-2010 з’яўляўся абаронцам былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, а таксама лідара БХД Паўла Севярынца і лідара “Маладога фронта” Зміцера Дашкевіча. Менавіта ягоная адвакацкая дзейнасьць і паслужыла падставай для пазбаўленьня Сапелкі адвакатскай ліцэнзіі.

spring96.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Павал Шарамет
  • Андрэй Пачобут
  • Алесь Чарнышоў