Бацькі пераконваюць Арцёма Пракапенку напісаць прашэнне аб памілаванні

Бацькі палітвязня Арцёма Пракапенкі пераконваюць сына напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Яны ўпэўненыя, што толькі такім чынам Арцём зможа выйсці на волю да канца свайго тэрміну. Палітвязень катэгарычна адмаўляецца рабіць гэта, кажа Віялета Пракапенка:

– У нас з ім адна размова: я ўвесь час угаворваю яго напісаць прашэнне. А ён гаворыць, каб я нават не пачынала гэтыя размовы, каб ні сабе, ні яму не псавала настрой. Паеду на спатканне, думаю, можа тады атрымаецца яго ўгаварыць. Я сумняваюся, што іх выпусцяць без гэтых прашэнняў. Я думала, што можа бацькі могуць напісаць прашэнні, але здаецца нельга сваякам. Паспрабую даведацца ў адваката можна ці не так зрабіць.

Летась пасля падпісання прашэння аб памілаванні на волю выйшлі віцебскі актывіст Сяргей Каваленка і бабруйскі анархіст Павел Сырамалотаў. Крыху раней былі вызваленыя экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і ягоны паплечнік Зміцер Бандарэнка.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімір Кондрусь
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Зьміцер Хведарук
  • Леанід Сьвецік
  • Міхась Субач