Аліневіч: На волі – тое ж самае, толькі рэжым мякчэй

Палітвязень Аліневіч даслаў ліст былому сукамерніку па “амерыканцы” Сяргею Марцалеву.

“Мы з Ігарам сядзелі ў адной камеры “амерыканкі” досыць доўгі час. Дарэчы, праз сценку ад тэрарыстаў”, – зрабіў увод у гісторыю свайго знаёмства Сяргей Марцалеў.

“У мяне ў параўнанні з 2010 годам усё нармальна, нават калі на волі здаецца, што дрэнна. Жыць можна, і хай нельга саманавучацца ва ўсім, у чым хацелася б, але ёсць тое, чаго не хапала “на волі” – час. Пішу у двукоссі, таму што ты маеш рацыю цалкам – тое ж самае, толькі рэжым мякчэй. Гэты год я яшчэ чагосьці чакаў, а цяпер стала прасцей – чакаць няма чаго. Стаў жыць, як калі б так жыў заўсёды. Цягнуць да нейкага Рубікона і пераконваць сябе, што вось “пасля гэтага займуся па поўнай”, не бачу сэнсу. Ёсць тут і цяпер. (…)

Што было, то мінула, вядома, але калі ў газетах нешта пішуць пра “амерыканку”, ужо аўтаматычна ўсмоктваю ўсё, што ўдаецца знайсці. Напэўна, гэта ўжо не выкараніць. Чытаў “Графа Монтэ-Крыста”, там ёсць момант, калі Эдмон вяртаецца ў Іф на экскурсію і знаходзіць сваю ж надпіс “Божа, захавай мне розум”. Як думаеш, ці наступіць час, калі і мы зойдзем паглядзець “родныя пенаты”? Усяго 18 камер па коле, хто б мог падумаць, што іх можна настолькі (у арыгінале падкрэслена – заўв. С.М.) напоўніць жыццём? (…)

Страшная штука няволя, калі ўжыць да яе навуковы падыход. Я прыйшоў да высновы, што турма рэпрадуцуе сябе дзякуючы актывізацыі нейкіх псіхалагічных функцый, што прыводзіць да свайго роду ролевай гульні. Тая ж самая штука з пачаткоўцам, калі яму даюць кешэр (сумку з асабістымі рэчамі з\к. – заўв. С.М.), куртку і чаравікі “схадзіць на атаварку ў краму” (вядомы розыгрыш, які ўжываюць да першаходак. – заўв. С.М.). Яна ўзнікае ўсюды, нават у зусім не крымінальным асяроддзі, якое не можа ведаць аб т.зв. “традыцыі”. Значыць, турма сядзіць у галаве, у глыбінях культуры людзей. (…)

Мама ў мяне златая, мабілізавалася так, што людзі да мяне часам падыходзяць ёй павагу выказаць. А шэф твой (маецца на ўвазе М.В. Статкевіч. – заўв. С.М.) малайчына, сапраўды скала. Як аказваецца, самыя годныя людзі не самыя прыкметныя ў свеце вялікай інфармацыі”, – піша Аліневіч.

belaruspartisan.org

Іншыя палітычныя вязьні