
Інфармацыя аб змяшчэнні Алеся Бяляцкага ў ШЫЗА, якую раней распаўсюдзіла ІАУ «Платформа», не пацвердзілася.
Пра гэта праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома 1 кастрычніка – пасля таго, як палітвязня ў Бабруйскай калоніі № 2 наведаў адвакат.
Нагадаем, увечары 27 верасня з’явілася інфармацыя аб тым, што старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі напярэдадні свайго 50-годдзя, якое прыходзіцца на 25 верасня, быў змешчаны ў штрафны ізалятар.