У камэры Мікалая Аўтуховіча са сьценаў цячэ вада

Алена Аўтуховіч расказала пра ўмовы, у якіх адбывае свой тэрмін яе муж, палітвязень Мікалай Аўтуховіч.

Трымаюць яго ў гарадзенскай турме, у старым будынку з таўшчэзнымі сьценамі. Там цяпер холадна, бо зусім ня топяць. Яшчэ там вялікая вільгаць, нават улетку па сьценах камэры, дзе сядзіць Аўтуховіч, цячэ вада. Зімой, калі ўключаюць батарэі, у камэры холадна гэтак, што даводзіцца сядзець у верхнім адзеньні, кажа Алена з спасылкай на лісты мужа.

«Вось пісаў мне ліст зімой: «Пішу табе, усё пачынае мерзнуць, сяджу ў куртцы, а зараз пайду, апрану шапку. Вось як зімой, калі топяць. А што зараз, калі ня топяць? А там жа натуральны склеп. Холадна, вельмі холадна».

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч таксама быў прызнаны злосным парушальнікам рэжыму і пераведзены з івацэвіцкай калёніі у гарадзенскую турму. У 2010 годзе прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які спрабаваў выкрыць карупцыю ў мясцовай уладзе у Ваўкавыску, пакаралі 5 гадамі зьняволеньня нібыта за незаконныя дзеяньні са зброяй.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эдуард Лобаў
  • Арцём Пракапенка
  • Андрэй Жукавец
  • Яўген Сакрэт
  • Уладзімер Кудзінаў