БХД абвінавачвае кіраўніка мазырскай калёніі ў злачынстве

Хрысьціянскія дэмакраты Беларусі абвінавачваюць кіраўніцтва папраўчай калёніі № 20 Мазыра ў злачынстве «бяз тэрміну даўнасьці» і патрабуюць ад адміністрацыі спыніць рэпрэсіі і зьдзекі над лідэрам міжнароднай арганізацыі Малады Фронт Зьмітром Дашкевічам, піша БелаПАН.

«26 верасьня зьявілася інфармацыя пра ціск на лідэра Маладога Фронту, палітвязьня Зьмітра Дашкевіча з боку адміністрацыі мазырскай папраўчай калёніі № 20 і асабіста яе кіраўніка Юрыя Збароўскага. У прыватнасьці, начальнік калёніі абразьліва выказваўся з нагоды пратэстанцкіх цэркваў і веры Зьмітра Дашкевіча, пагражаў яму гвалтам з боку іншых зьняволеных, усяляк абражаў і прыніжаў вязьня. У выніку гэтага Дашкевіч быў вымушаны абвясьціць галадоўку пратэсту», – гаворыцца ў заяве аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», разьмешчаным на сайце партыі.

Дзеяньні Збароўскага, па ацэнцы аўтараў заявы, падпадаюць пад крымінальную адказнасьць бяз тэрміну даўнасьці.

«Публічная зьнявага верніка хрысьціяніна ў краіне з тысячагадовай хрысьціянскай гісторыяй – выклік усім цэрквам Беларусі, усяму грамадзтву. Аргкамітэт БХД заклікае ўсіх людзей добрай волі падтрымаць Зьмітра Дашкевіча, а Генэральную пракуратуру аб’ектыўна і ўсебакова расьсьледаваць прыведзеныя факты», – гаворыцца ў заяве.

Аргкамітэт БХД патрабуе вызваленьня Зьмітра Дашкевіча і іншых палітвязьняў.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Новік
  • Алесь Круткін
  • Кастусь Лукашоў
  • Славамір Адамовіч
  • Тацяна Цішкевіч