
У сеціве з’явіўся чарговы фільм з серыі “Хроніка суднага часу”, які прысвечаны намесніцы старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады Фронт” Насце Палажанцы. Фільм распавядае пра дзейнасць гэтай арганізацыі і грамадзянскую пазіцыю актывісткі, якая неаднаразова падвяргалася перасьледу з боку беларускіх уладаў. Наста Палажанка апошняй з арыштаваных 19 снежня актывістак апазіцыі выйшла з турмы КГБ. Пасьля таго, як кіраўніка “Маладога Фронту” Зміцера Дашкевіча пасьля правакацыі арыштавалі і зняволілі спачатку на 2 гады калоніі, а затым дадалі яшчэ адзін год, Палажанка стала адной з аўтарытэтных лідэраў-жанчын, што для Беларусі даволі рэдкая з’ява.
spring96.org