Першы вязень Плошчы адноўлены ў грамадзянскіх правах

Першы вязень Плошчы адноўлены ў грамадзянскіх правах.

Наста Палажанка знята з уліку ў міліцыі, фармальна ўлады выканалі патрабаванні міжнароднай супольнасці.

Намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка 27 ліпеня была знятая з уліку ў міліцыі. Умоўны тэрмін пакарання скончыўся 22 ліпеня.

«Прынамсі фармальна я маю правы звычайнага грамадзяніна, — расказала Наста Палажанка. — Раней за заўвагі ад міліцыі альбо адміністрацыйныя пакаранні мне ў любы момант маглі змяніць меру стрымання і адправіць у турму. Цяпер мяне больш не будзе правяраць участковы, я выязная».

За падзеі 19 снежня 2010 году Наста Палажанка была асуджаная на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 1 год. Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ.

Фармальна ў дачыненні да Палажанкі беларускія ўлады выканалі патрабаванні міжнароднай супольнасьці не толькі вызваліць, але і рэабілітаваць палітвязняў.

Здарылася гэта, аднак, пасля таго, як дзяўчына цалкам адбыла прысуджаны ёй умоўны тэрмін пакарання.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Гайдукоў
  • Аксана Новікава
  • Наста Дашкевіч