Да Сяргея Каваленкі не даходзяць лісты ад сваякоў і сяброў

Актывіст КХП БНФ Сяргей Каваленка не атрымлівае карэспандэнцыі.

Два тыдні запар жонка Сяргея Каваленкі Алена ня мае ад мужа званкоў і лістоў. Алена кажа, што праблема з карэспандэнцыяй ёсьць і ў Сяргея.

«Ёсьць праблема з лістамі. Наш агульны сябар распавёў, што зьвязваўся ў Сяргеем, а адказу няма. І ад сваякоў не дайшлі лісты — адвакат пра гэта цікавіўся і высьветліў. І вось да мяне лісты ідуць дрэнна. Апошні дайшоў 31-га жніўня, а адпраўлены быў 21-га. 10 дзён для ліста з Магілёва — гэта зашмат. Яго толькі выпусьцілі праз тыдзень — я паглядзела па штэмпэлі. Хаця паводле закону даецца толькі тры дні».

Сяргей Каваленка адбывае год і месяц зьняволеньня ў магілёўскай калёніі. Актывіста КХП БНФ пакралі за парушэньне адбыцьця «хатняй хіміі», атрыманай за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Аліневіч
  • Міхась Крываў
  • Натальля Радзіна
  • Павал Красоўскі
  • Алесь Бяляцкі