Паўлу Севярынцу за час “хіміі” прыйшло больш за тысячу лістоў

Паўлу Севярынцу за час “хіміі” прыйшло больш за тысячу лістоў

“Канстанцінавіч” (так палітвязня называюць на працы) стараецца адказаць усім.

У сярэднім, на імя палітыка ў вёску Куплін Пружанскага раёна прыходзіць тры лісты ў дзень.

Вось што кажа Павел Севярынец: “Год і месяц як адпісваюцца лісты. Іх прыйшло ўжо больш за тысячу. У асноўным, словы падтрымкі, віншаванні са святамі, вітанні. Нават піша хтосьці з тых людзей, хто пісаў мне пад час ранейшага абмежавання волі ў Малым Сітне, — сталыя адрасаты. Паставіў сабе задачу адказаць усім, але фізічна, канешне, цяжкавата”.

Севярынец наракае, што не хапае вольнага часу, каб займацца творчасцю, пісаць артыкулы ў газеты, займацца партыйнымі справамі.

Нагадаем, сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” пакаралі за Плошчу 19 снежня 2010 года трыма гадамі “хіміі”. Павел Севярынец адбывае пакаранне ў камендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Летась увосень за добрую працу ён атрымаў у камендатуры прадстаўленне на скарачэнне тэрміну абмежавання волі, але пакаранне пакінулі без зменаў.

euroradio.fm

 

Іншыя палітычныя вязьні