Алесю Бяляцкаму забароненыя сустрэчы са сваякамі

Віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Бабруйску, забароненыя сустрэчы са сваякамі.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Ён зазначыў, што раней, калі Бяляцкі быў прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму», яго пазбавілі доўгатэрміновай сустрэчы са сваякамі, заплянаванай на верасень. «Зараз яму напісалі яшчэ два парушэньні рэжыму: за тое, што ён завешваў сваё спальнае месца ў калёніі, і за тое, што выносіў прадукты са сталовай — нёс лусту хлеба зь вячэры. У выніку Алеся пазбавілі кароткатэрміновай сустрэчы, якая павінна была адбыцца пасьля 15 жніўня», — паведаміў Стэфановіч.

Апрача таго, паводле яго слоў, за гэтыя парушэньні зьняволены праваабаронца быў пазбаўлены прадуктовай перадачы, якая яму належалася.

Суд над Алесем Бяляцкім адбыўся ў лістападзе 2011 году. Праваабаронцу прызналі вінаватым ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварылі яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Падставай для крымінальнага перасьледу стала наяўнасьць у праваабаронцы замежных рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд ня ўзяў пад увагу той факт, што грошы, якія паступаюць на гэтыя рахункі, выкарыстоўваліся для дзейнасьці закрытага ў Беларусі праваабарончага цэнтру «Вясна». Таксама суд ня ўзяў пад увагу тое, што шкода, якую нібыта нанёс Бяляцкі, была цалкам пагашаная за кошт добраахвотных ахвяраваньняў грамадзян.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі міжнародны рэзананс. Беларускі праваабаронца аб’яўлены вязьнем сумленьня.

svaboda.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яраслаў Грышчэня
  • Кацярына Салаўёва
  • Уладзімер Някляеў
  • Мікола Статкевіч
  • Уладзімер Лыско