Яцэк Сарыюш-Вольскі прадставіць Алеся Бяляцкага да прэміі Сахарава

Еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі выступіў з ініцыятывай узнагародзіць зняволенага старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна”, палітвязня Алеся Бяляцкага да найбольш прэстыжнай узнагароды Еўрапейскага Парламента – прэміі Сахарова. Да вылучэння на прэмію патрэбна сабраць каля 40 подпісаў еўрапейскіх дэпутатаў. “Хачу сабраць подпісы з розных палітычных фракцыяў, бо справа Алеся Бяляцкага вышэй за палітычныя падзелы,” – кажа еўрадэпутат Яцэк Сарыюш-Вольскі:

– Як толькі будуць вылучаны кандыдатуры, трэба сабраць подпісы ў Еўрапейскім парламенце. Я хачу, каб гэта была асоба, вышэйшая за палітычныя справы. Я буду збіраць подпісы, каб Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам узнагароды Сахарава, бо ён, як ніхто іншы, адпавядае крэтэрыям такой узнагароды: гэта барацьба, вольнасць, правы чалавека, мужнасць.

Прэмія імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”, названая ў гонар савецкага навукоўца і дысыдэнта Андрэя Сахарава, была заснавана ў снежні 1985 года Еўрапейскім Парламентам і прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія абараняюць правы і свабоды людзей.

Звычайна прэмія ўручаецца каля 10 снежня, у дзень, калі ААН была падпісаная Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. З Беларусі прэміяй Сахарава быў уганараваны лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і Беларуская Асацыяцыя Журналістаў.

racyja.eu

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юры Казак
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Мікіта Ліхавід
  • Алесь Міхалевіч
  • Алесь Круткін