Органы следства не маюць права хаваць прававы статус Антона Сурапіна

На думку былога суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі Міхаіла Пастухова, следчыя наўмысна парушаюць заканадаўства, калі засакрэчваюць такія дадзеныя.

Па словах Міхаіла Пастухова, паводле заканадаўства беларускае грамадства мае права ведаць, у якім статусе знаходзіцца затрыманы 13 ліпеня фатограф і ў чым яго абвінавачваюць:

– Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэкса, а ў прыватнасці артыкула №48 правы і абавязкі абаронцы, то тут сказана, што абаронца мае права ведаць, у чым падазраецца ці абвінавачваецца асоба, якую ён прадстаўляе. Гэта ніякі не сакрэт, калі прад’яўлена абвінавачванне, па якім артыкуле прад’яўлена абвінавачванне, якая мера пакарання абраная – усё гэта абаронца можа сказаць грамадскасці, гэта не з’яўляецца таямніцай следства.

Антон Сурапін быў затрыманы КДБ тры тыдні таму, пасля змяшчэння на ўласным сайце фотаздымкаў шведскага плюшавага дэсанту. Нягледзячы на прайшоўшы працэсуальны тэрмін, нават родныя журналіста да гэтага часу не маюць інфармацыі пра тое, што адбываецца з іхным сынам.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Васільеў
  • Андрэй Кім
  • Зьміцер Даронін