Алена Каваленка: Спагнанні выносяцца Сяргею наўмысна, каб ён не трапіў пад амністыю

У палітзняволенага актывіста Кансерватыўна – хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі з большасцю асуджаных у калоніі №19 Магілёва добрыя адносіны. Аднак з асуджанымі, якія набліжаны да адміністрацыі, узнікаюць праблемы, але не па яго віне, – лічыць жонка палітзняволенага Алена Каваленка. Яна мела з мужам працяглае спатканне ў калоніі:

– Кажа, што ёсць добрыя хлопцы, якія падтрымліваюць, паважаюць, нядрэнныя там адносіны. Адзінае, што з начальнікам атрада, там такі дастаткова малады хлопец, гадоў 25, які напэўна вельмі хоча выслужыцца, у яго да Сяргея перадузятае стаўленне. Ён абвінавачвае яго ў парушэннях, у Сяргея шэсць парушэнняў, усе гэтыя рапарты былі напісаны са спазненнем, былі аформлены з парушэннямі, папярэджанні не выносіліся, адзін рапарт ён прынёс яму ўвогуле праз дзесяць дзён.

Па меркаванню Алены Каваленкі, гэтыя спагнанні былі вынесеныя наўмысна, каб надаць яе мужу статус злоснага парушальніка і пазбавіць магчымасці патрапіць пад амністыю. А магчыма, ёсць і больш далёка ідучыя планы. Як з палітзняволеным лідарам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам, супраць якога ў калоніі ўзбудзілі яшчэ адну крымінальную справу. “Зняволеных у турме можна трымаць да бясконцасці. Бо там, як кажуць дасведчаныя людзі, для адміністрацыі няма ніякіх праблемаў на пустым месцы абвінаваціць асуджанага ў парушэнні” – лічыць Алена Каваленка.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Пушкін
  • Вадзім Кабанчук
  • Міхась Субач
  • Валер Сядоў